|
|
Календарь событий 2012 >>
|
Архив новостей
09.05.2012 года
9 мая в музее, залитым солнцем, прошли праздничные мероприятия в честь великого Дня Победы
Читать >>>
29.04.2012 года
у межах XI-га штогадовага дударскага фэсту ў нашым музеі прайшоў танцавальны канцэрт “Жывы фальклор”
Читать >>>
18 апреля 2012 года
в музейном комплексе «Дудутки» прошла благотворительная акция «День Радости»!
Читать >>>
25 февраля 2012 года
Дудутки воспрянули от зимней спячки гуляниями, посвященными Масленице!
Читать >>>
25 декабря 2011 года
в музейном комплексе «Дудутки» открылась очередная, ставшая уже традиционной, Рождественская выставка 2012!
Читать >>>
11 снежня 2011 года
ў рамках праекта “Тыдзень дударскай музыкі ў Беларусі” пры падтрымцы Амбасады ЗША, этнагістарычнага цэнтра “Явар” на тэрыторыі музейнага комплексу “Дудуткі” прайшла навукова-практычная канферэнцыя “Дударская музыка Беларусі. Актуальныя пытанні рэканструкцыі”.
Читать >>>
17 сентября 2011 года
в Дудутках состоялся рок концерт "Млын"!
Читать >>>
10 сентября 2011 года
10 сентября 2011 года пожар в "Дудутках"!
Читать >>>
20 августа 2011 года
20 августа 2011 года в "Дудутках" праздновали "Три Спаса"!
Читать >>>
30 июля - 31 июля 2011 года
В "Дудутках" пошёл 3-й фестиваль славы белорусского оружия"Наш Грюнвальд"!
Читать >>>
03 июля 2011 года в "Дудутках" праздновали День Независимости РБ!
3 июля в День Независимости Республики Беларусь в "Дудутках" состоялся концерт живой музыки в исполнении "МАКДОВ"!
Читать >>>
19 июня 2011 года в «Дудутках» прошёл фестиваль резьбы по дереву "Дрэва жыцця"!
19 июня 2011 г. в музейном комплексе «Дудутки» состоялся уже второй в этом году конкурс-фестиваль мастеров народного творчества!
Читать >>>
04 июня 2011 года в «Дудутках» праздновали открытие летнего сезона!
04 июня 2011 г. в музейном комплексе «Дудутки» прошли мероприятия посвящённые открытие летнего сезона!
Читать >>>
28 мая 2011 года в «Дудутках» прошёл конкурс-фестиваль "Лазовыя карункі" мастеров лозоплетения!
28 мая 2011 г. в музейном комплексе «Дудутки» прошёл конкурс-фестиваль "Лазовыя карункі" мастеров лозоплетения, организованный совместно с «Союзом мастеров народного творчества Беларуси».
Читать >>>
15 траўня ў "Дудутках" прайшоў юбілейны "Дударскі фэст-2011"!
15 траўня ў "Дудутках" прайшоў, стаўшы ўжо традыцыйным, "Дударскі фэст". У гэтым годзе ён быў адметны выступленнем замежнай зоркі - гурта "Fidelius" (Германія).
Читать >>>
День Победы в"Дудутках"!
8 мая в Дудутках праздновали День Победы, были организованы следующие музейные мероприятия:
Читать >>>
Представители "Дудуток" 02.04.2011 посетили "Этномир"!
2 апреля 2011 года в культурно-образовательном центре «Этномир» прошло Выездное Заседание, посвященное Дню единения народов России и Беларуси, в котором принял участие Музейный комплекс «Дудутки».
Читать >>>
17 марта 2011 г. в "Дудутках" открылась новая выставка!
C 17 марта в выставочном зале музея «Дудутки» открылась выставка работ членов Белорусского союза художников Василия Пешкуна и Анны Силивончик
Читать >>>
06 марта 2011 года
В Музейном комплексе "Дудутки" прошли праздничные мероприятия посвящённые масленицы и проводам зимы
Читать >>>
18 сентября 2010 года
В Музейном комплексе "Дудутки" состоялся первый фестиваль авторской песни "Вольны Вецер"
Читать >>>
22 августа 2010 года
В Дудутках отгремел первый рок-фестиваль славянской музыки "Гаруда"
Читать >>>
15 августа 2010 года
Состоялся ежегодный праздник "Три Спаса"
Читать >>>
31 июля - 1 августа 2010 года
Прошел 2-й Фестиваль славы белорусского оружия "Наш Грюнвальд".
Читать >>>
4 июля 2010 года
Дудутки внесли свою лепту в празднование Дня независимости Республики Беларусь.
Читать >>>
26 июня 2010 года
Состоялось первое Конное шоу проекта "Vis-à-vis"
Читать >>>
26 июня 2010 года
Прошел Праздник белорусской соломки в рамках республиканского конкурса "Залатое дзіва"
Читать >>>
30 мая 2010 года
Состоялся праздник открытия фестивального сезона "Накануне Грюнвальда".
Читать >>>
Все новости >>>
Наши единомышленники:
|
 |
|
 |
Жэрко А.А.
Семантыка сімвалаў і колеру ў этнаграфічных тканінах.
Даклад на навукова-практычнай канферэнцыі "Археалогія, этнаграфія і гісторыя Магілёўшчыны і верхняга Падняпроўя" Магілёў, 14-15 снежня 2009 г.
У кантэксце сучасных навуковых даследаванняў тканіны – асаблівы кампанент народнага мастацтва – успрымаюцца як унікальная знакавая сістэма, аналіз якіх дазваляе рэканструяваць элементы архаічнага светапогляду, прасачыць спецыфіку канкрэтнага гістарычнага развіцця і функцыянавання старажытных культур. Семіятычны падыход з’яўляецца адным з шляхоў вывучэння прадметаў народнага шыцця і ткацтва як культурных знакаў, што сімвалізуюць матэрыяльна-рэчавыя і ідэальна-духоўныя сферы жыццядзейнасці нашых папярэднікаў. Прыроднае і культурнае асяроддзе дагістарычнага грамадства валодала знакавасцю, фарміруючай універсальную сістэму кадзіравання, захавання і перадачы жыццёва важнай інфармацыі ў прасторы і часе. Выпрацоўванне знакавых сістэм у старажытнасці з’яулялася відам пазнавальнай дзейнасці, вынікі якой мелі месца ў сінкрэтычным cyвoi святаў, магічных абрадаў, мастацтваў. Чалавечая цывілізацыя ўвогуле немагчыма без знакаў, чалавечы розум неаддзельны ад ix функцыянавання, а магчыма, i ўвогуле, інтэлект трэба атаясамліваць з функцыянаваннем знакаў. Беларускія тканіны маюць пераважна рытуальныя i дэкаратыўныя функцыі. Яны змяшчаюць у cваім дэкоры адмысловую знакавую сістэму. Арнамент irpae дамінуючую ролю. У першабытных уяўленнях арнамент надаваў прадметам пэўныя якасці, якія залежалі ад выяўленага. Арнаментальныя «тэксты» маглі ўспрымацца як адказы на пытанні, маглі ілюстраваць вербальную частку рытуалу. Знакі арнаменту былі ў дапісьменным грамадстве найбольш стабільным сродкам камунікацыі, бо мелі матэрыяльнае ўвасабленне, у адрозненне ад рухаў, гукаў i г. д. Так, арнамент беларусаў, безумоўна, можна называць ромба-геаметрычным, улічваючы тое пачэснае месца, якое ромб займаў ва ўзорах, i тыя шматлікія i арыгінальныя прыёмы, што ўжываліся для яго вылучэння, а таксама разнастайнасць iх форм выяўлення. Значную папулярнасць мелі грабеньчатыя, канцэнтрычныя ромбы, з падоўжанымі бакамі, запоўненыя разеткамі, крыжамі. Адзін з самых старажытных i адначасова загадкавых, – ромба-геаметрычны арнамент, адзначаны на вялізнай тэрыторыі, якая ахоплівае Сярэднюю i Усходнюю Еўропу, а таксама значную частку Азіі. Даследчыкі з поўным правам падыходзяць да яго як да своеасаблівай знакавай сістэмы, што шырока ўжывалася калісьці, але зараз патрабуе пэўных намаганняў для дэшыфроўкі. Больш пільнае вывучэнне сімволікі ромба-геаметрычнага арнаменту паказала, што яна звязана з такімі прадвечнымі і агульназразумелымі паняццямі, як дабро, жыццё, святло, урадлівасць. Атаясамліваўся арнаментальны ромб таксама i ca знакамі сонца, агню, зямлі, неба, вады, святла i г. д. Не аспрэчваецца меркаванне аб неадназначнасці матываў, ix сэнсавай шырыні i вобразнай множнасці. Канкрэтнае тлумачэнне, на думку археолагаў, у пэунай ступені залежала ад месцазнаходжання ромба у тых ці іншых кампазіцыях, ад таго, выступаў ён асобна адзінкавай фігурай ці элементам цэласнай арнаментальнай структуры. Простыя па выкананні, стабільныя ў выкарыстанні, дакладныя пры стварэнні сімвалічных мадэлей, геаметрычныя ciмвалы яшчэ на заранку чалавецтва ўжываліся як універсальная знакавая сістэма для апісання класіфікацыйных структур космасу ў гарызантальным, вертыкальным, і прасторавым, часавым планах. 3 ix дапамогай дыферэнцыравалі таксама сацыяльныя структуры грамадства, размяжоўвалі этычныя праявы. Геаметрычная сімволіка, яе веданне, практыка ужывання былі старажытныя, як сам свет. I гэтыя сімвалы паўсюдна былі адны i тыя ж. Тлумачылася гэта тым, што прырода ва ўcix свaix праявах ужывала законы сіметрыі, менавіта геаметрычнымі формамі перш за ўсё запісваліся эвалюцыя космасу, суадносіны духоўнага i фізічнага, абстрактнага i канкрэтнага. Кожная касмагонія пачыналася з круга, кроплі, трохвугольніка i квадрата. Сімвалічнымі вобразамі «запісвалася» ў мінулым рэлігійная i запаветная гісторыя кожнага старажытнага народа. Усе думкі i перажыванні, веды i даследчы вопыт знайшлі у paннi перыяд гісторыі чалавецтва сваё графічнае ўвасабленне i адначасова адлюстраваліся ў алегорыях i прытчах. У слоўных формулах, казках, прыказках ды прымаўках, у сімвалічных пісьмёнах-піктаграмах, што з цягам часу ператварыліся ў арнамент, дзе засяроджана i сканцэнтравана калектыўная мудрасць, асэнсаванне складаных праблем свету i быцця. Этнаграфічнае вывучэнне традыцыйных тканін многіх народаў свету паказвае, што іх асноўныя прыкметы — колер, арнамент і матэрыял мелі пэўную ciмволікy, звязаную з рэлігійна-знакавай, сацыяльна-знакавай, эстэтычнай функцыямі. Пры раскрыцці семантыкі беларускіх народных тканін асноўная ўвага аддадзена сімволіцы колеравай гамы арнаменту, а таксама сэнсаваму зместу некаторых кампазіцый i матываў. Выкарыстанне чырвоных нітак, тлумачылася наступнымі прычынамі: ужываннем ix у якасці апатрапею: «чырвонае трэба, каб жыццё было крапчэй», «чырвонае чалавеку здаравей»; пераемнасцю традыцый мінулых пакаленняў: «чырвоныя узоры — старое панашэнне», «чырвонае кругом заведзена», «чырвонае — старынушка»; адпаведнасцю эстэтычных уяўленняў, якія прад’яуляюцца да дэкору народных тканін: «чырвонае— красата, а чорнае — жалоба», «чырвонае прыгожа», «чырвонае базарней, чырвонае далека відаць», «мужчына-варона любіць чырвона». Асаблівую цікавасць выклікае асэнсаванае выкарыстанне нітак чырвонага колеру для аховы здароўя, перасцярогі ад ўсяго негатыўнага. Беларускі этнаграфічны матэрыял паказвае, што такое ўспрыняцце чырвонага колеру было звязана не толькi з вышыванай, але i з тканай арнаментыкай i наогул з тэкстылем чырвонага колеру. Шырока выкарыстоўваўся рознага роду чырвоны тэкстыль i ў важнейшых падзеях жыцця беларускага селяніна — у вясельнай, радзіннай, пахавальнай абраднасці. Чырвоны колер здаўна атаясамліваўся з такімi важнейшымі для чалавека паняццямі, як кроў, жыццё; магчыма, ён асацыіраваўся i з полымем, якое неабходна для жыццядзейнасці чалавека. За чырвоным колерам прызнаецца функцыя абярэга, аховы здароўя і жыцця. Яго значэнне тлумачыцца сімвалічнай заменай полымя. Чырвоны колер у абрадавым сваім прызначэнні, знаходзіцца ў цеснай сувязі з Богам-творцам i наогул з сімволікай урадлівасці. Сімволіка чорнай пражы ў шэрагу выпадкаў супрацьпастаўлялася сімволіцы чырвонай i ўспрымалася як адзнака жалобы, няшчасця, смутку. Белы колер адзення сімвалізаваў святочнасць, але здаўна ва ўсходнеславянскіх народаў звязаны i з жалобным, пахавальным адзеннем. У народным адзеннi аздабляліся ўсе праёмы, праз якія разнастайныя злыдні маглі пранікнуць да чалавека. Сама тканіна лічылася абярэгам i была непранікальнай для злых сіл, таму што выраблялася з дапамогай прадметаў, аздобленых магічным добразычлівым арнаментам. Важна было абараніць тыя месцы, дзе заканчвалася тканіна i пачыналася цела чалавека. Цяпер агульнапрызнана, што геаметрычны арнамент з’яўляўся ciстэмай абстрактных сімвалаў, якія i выконвалі на пэўным гістарычным этапе камунікатыўную функцыю найважнейшай іннфармацы. Кожны са знакаў сістэмы нёс канккрэтную сэнсавую нагрузку. Так, круг, кола ў многіх індаеўрапейскіх народаў — гэта старажытны знак сонца. У сярэднія вякі з ідэяй круга было звязана ўяўленне аб свеце наогул. Круг – гэта сімвал дасканаласці, цэласнасці і ўніверсальнай гармоніі. Ідэя круга – вобраз Бога i свету. Квадрат як ідэальная стабільная структура быў сімвалам зямлі, сонца i неба.Трохкутнік – гэта знак агню, прадухіляў няшчасце, даваў пачуццё ўпэўненасці. Васьмі, шматпялёсткавая разетка ўвасобіла ідэю аб сувязі жыватворнага сонечнага цяпла i шчодрага росту траў i кветак на зямлі. Крыж — знак, які сімвалізаваў агонь, сонца, ратаванне, вечнае жыццё, ідэю бязмежнасці. Гэта фігура асэнсоўвалася як цэнтр сусвету, пасрэднік паміж светам матэрыяльным i ідэальным .
Нягледзячы на значны рух наперед у раскрыцці семантыкі рамбічнага арнаменту, многае яшчэ застаецца незразумелым, аб многім можна толькi здагадвацца. Верагодна, пэуную сімволіку мае спалучэнне асноўнага рамбічнага бардзюра i зігзагападобных палос, якія яго аблямоўваюць. Не выключана, што гэта знакавая выява засеянага поля i вады, так неабходнай для ўрадлівасці зямлі. Патрабуюць ўдакладнення ўстойлівыя дапаўненні ромба iншымі фігурамі, парадак ix чаргавання ў кампазіцыйнай схеме. Бясспрэчна, што агульная тэма ўрадлівасці ў народным усведамленнi была больш канкрэтная i разам з аграрнай сімволікай увасабляла інфармацыю аб урадлівасці чалавека, аб мацеры-жанчыне як прадаўжальніцы роду. Адначасова рамбічныя ўзоры адлюстроўвалі тагачасныя касмалагічныя ўяўленні аб мацеры-зямлі як аснове ўсяго icнагa. Перапляценне гэтых тэм – яшчэ адзін доказ непарушнай сувязі чалавека з прыродай, з зямлёй. Гэта яшчэ адно сведчанне, што чалавек жыве прыродай, што прырода ёсць яго цела, з якім чалавек павінен заставацца ў працэсе пастаянных зносін, каб не памерці. Наогул, семантыка арнаментальных форм уваходзщь у адзіную сістэму традыцыйнай народнай ciмволікi. Разуменне яе як сумы некалькіх катэгорый (колеравая, прасторавая, лікавая i іншая сімволіка) патрабуе прыцягнення параўнальных дадзеных аб вераваннях, традыцыйнай абраднасщ, фальклорных, гістарычных, мастацтвазнаўчых матэрыялаў. Неаднаразова адзначалася даследчыкамі полісемантычнасць выявы птушкі. Вобраз яе ў народным мастацтве звычайна сімвалізаваў прыход вясны i цяпла, аднак птушка — адзін з медыятараў не толькі паміж верхнім светам, але i ніжнім (замагільным). Аналіз беларускага арнаменту паказвае, што яго сэнсавы змест не вычэрпваецца старажытнай семантыкай. Пераход ад ўмоўных форм геаметрычных узораў да рэалістычных матываў, узятых з жывой прыроды, з’яўленне новых эстэтычных ідэалаў выклікалі да жыцця іншыя вобразы i кампазіцыі, узбагацілі семантыку народных тканін, напоўніўшы яе сучасным зместам.
|
|
Электронный бюллетень Музея "Дудутки"
Дудзічы ў 1844 годзе
Маёнтак Дудзічы ў 19 ст. належаў роду Ельскіх. Найбольш поўна ён апісаны ў інвентары 1844 года, калі ўладаром яго быў Карл Станіславаў Ельскі, харунжы Ігуменскі. Гаспадарылі Ельскія паспяхова...
Чытаць >>>
Дудзічы ў час паўстання 1863 года
Паўстанне 1863 года таксама закранула Дудзічы. Аб гэтым мы даведаліся з архіўнай справы “Хадайніцтва сялян вёскі Дудзічы Ігуменскага павета аб прызнанні памешчыка Ельскага недатычным да паўстання 1863 г” ...
Чытаць >>>
Аляксандр Ельскі і музейныя традыцыі
Да 1992 года на месцы сучаснага музейнага комплексу “Дудуткі” было поле ды балота. І таму многія скептыкі гавораць аб тым, што тут няма музейных традыцый, а сучасны комплекс узнік на пустым месцы...
Чытаць >>>
Орнаты – сокровища ксендзов Беларуси.
Язык символов пронизывает все стороны жизни церкви. Его можно найти в христианских гимнах, литургических обрядах и изобразительном искусстве. Немало символов связанно и с литургической одеждой...
Читать >>>
Семантыка сімвалаў і колеру ў этнаграфічных тканінах.
Знакі арнаменту былі ў дапісьменным грамадстве найбольш стабільным сродкам камунікацыі, бо мелі матэрыяльнае ўвасабленне, у адрозненне ад рухаў, гукаў...
Чытаць >>>
Броневик с завода дробильно-размолочного оборудования...
Бронеавтомобиль весом 2,3 тонны развивал скорость до 90 км/ч и умел ездить по железнодорожным рельсам...
Читать >>>
От коляски-самокатки до СХТЗ
В 1791 году знаменитый механик-самоучка И.П.Кулибин изобрел трехколесную "коляску-самокатку" с двумя ведущими и одним направляющим колесами. В этой коляске изобретатель применил целый ряд механизмов и устройств, которые встречаются в современном тракторе.
Читать >>>
Мука и вода? Или нечто большее?
Первый хлеб представлял собой подобие запечёной кашицы, приготовленной из крупы и воды. Древние шумеры ели ячменные лепёшки, а в XII веке до н. э. египтяне могли купить в палатках на улицах деревень лепёшки, которые назывались та. Даже в древнем мире существовало очень много разнообразных видов хлеба.
Читать >>>
|
 |
|
|