РУСБЕЛ
Календарь событий 2012 >>

 

Архив новостей

 

09.05.2012 года

9 мая в музее, залитым солнцем, прошли праздничные мероприятия в честь великого Дня Победы

Читать >>>

 

29.04.2012 года

у межах XI-га штогадовага дударскага фэсту ў нашым музеі прайшоў танцавальны канцэрт “Жывы фальклор”

Читать >>>

 

18 апреля 2012 года

в музейном комплексе «Дудутки» прошла благотворительная акция «День Радости»!

Читать >>>

 

 

25 февраля 2012 года

Дудутки воспрянули от зимней спячки гуляниями, посвященными Масленице!

Читать >>>

 

 

25 декабря 2011 года

в музейном комплексе «Дудутки» открылась очередная, ставшая уже традиционной, Рождественская выставка 2012!

Читать >>>

 

 

11 снежня 2011 года

ў рамках праекта “Тыдзень дударскай музыкі ў Беларусі” пры падтрымцы Амбасады ЗША, этнагістарычнага цэнтра “Явар” на тэрыторыі музейнага комплексу “Дудуткі” прайшла навукова-практычная канферэнцыя “Дударская музыка Беларусі. Актуальныя пытанні рэканструкцыі”.

Читать >>>

 

 

17 сентября 2011 года

в Дудутках состоялся рок концерт "Млын"!

Читать >>>

 

 

10 сентября 2011 года

10 сентября 2011 года пожар в "Дудутках"!

Читать >>>

 

 

20 августа 2011 года

20 августа 2011 года в "Дудутках" праздновали "Три Спаса"!

Читать >>>

 

 

30 июля - 31 июля 2011 года

В "Дудутках" пошёл 3-й фестиваль славы белорусского оружия"Наш Грюнвальд"!

Читать >>>

 

 

03 июля 2011 года в "Дудутках" праздновали День Независимости РБ!

3 июля в День Независимости Республики Беларусь в "Дудутках" состоялся концерт живой музыки в исполнении "МАКДОВ"!

Читать >>>

 

 

19 июня 2011 года в «Дудутках» прошёл фестиваль резьбы по дереву "Дрэва жыцця"!

19 июня 2011 г. в музейном комплексе «Дудутки» состоялся уже второй в этом году конкурс-фестиваль мастеров народного творчества!

Читать >>>

 

 

04 июня 2011 года в «Дудутках» праздновали открытие летнего сезона!

04 июня 2011 г. в музейном комплексе «Дудутки» прошли мероприятия посвящённые открытие летнего сезона!

Читать >>>

 

 

28 мая 2011 года в «Дудутках» прошёл конкурс-фестиваль "Лазовыя карункі" мастеров лозоплетения!

28 мая 2011 г. в музейном комплексе «Дудутки» прошёл конкурс-фестиваль "Лазовыя карункі" мастеров лозоплетения, организованный совместно с «Союзом мастеров народного творчества Беларуси».

Читать >>>

 

 

15 траўня ў "Дудутках" прайшоў юбілейны "Дударскі фэст-2011"!

15 траўня ў "Дудутках" прайшоў, стаўшы ўжо традыцыйным, "Дударскі фэст". У гэтым годзе ён быў адметны выступленнем замежнай зоркі - гурта "Fidelius" (Германія).

Читать >>>

 

 

День Победы в"Дудутках"!

8 мая в Дудутках праздновали День Победы, были организованы следующие музейные мероприятия:

Читать >>>

 

 

Представители "Дудуток" 02.04.2011 посетили "Этномир"!

2 апреля 2011 года в культурно-образовательном центре «Этномир» прошло Выездное Заседание, посвященное Дню единения народов России и Беларуси, в котором принял участие Музейный комплекс «Дудутки».

Читать >>>

 

 

17 марта 2011 г. в "Дудутках" открылась новая выставка!

C 17 марта в выставочном зале музея «Дудутки» открылась выставка работ членов Белорусского союза художников Василия Пешкуна и Анны Силивончик

Читать >>>

 

 

06 марта 2011 года

В Музейном комплексе "Дудутки" прошли праздничные мероприятия посвящённые масленицы и проводам зимы

Читать >>>

 

 

18 сентября 2010 года

В Музейном комплексе "Дудутки" состоялся первый фестиваль авторской песни "Вольны Вецер"

Читать >>>

 

 

22 августа 2010 года

В Дудутках отгремел первый рок-фестиваль славянской музыки "Гаруда"

Читать >>>

 

 

15 августа 2010 года

Состоялся ежегодный праздник "Три Спаса"

Читать >>>

 

 

31 июля - 1 августа 2010 года

Прошел 2-й Фестиваль славы белорусского оружия "Наш Грюнвальд".

Читать >>>

 

 

4 июля 2010 года

Дудутки внесли свою лепту в празднование Дня независимости Республики Беларусь.

Читать >>>

 

 

26 июня 2010 года

Состоялось первое Конное шоу проекта "Vis-à-vis"

Читать >>>

 

 

26 июня 2010 года

Прошел Праздник белорусской соломки в рамках республиканского конкурса "Залатое дзіва"

Читать >>>

 

 

30 мая 2010 года

Состоялся праздник открытия фестивального сезона "Накануне Грюнвальда".

Читать >>>

 

 

Все новости >>>

 

 

Наши единомышленники:

 

Стары Ольса   Афіцыйны сайт гурта "Стары Ольса"
     
Этномир   Культурно- образовательный туристический центр "ЭТНОМИР"
     
Этномир   Экстрим Театр "BERSERK"
     
Дудутки   Группа "Дудуток" в Контакте.
     
Дудутки   Фотогалерея Сергея Качура
       

Ільініч Д.С.

Аляксандр Ельскі і музейныя традыцыі.

Да 1992 года на месцы сучаснага музейнага комплексу “Дудуткі” было поле ды балота. І таму многія скептыкі гавораць аб тым, што тут няма музейных традыцый, а сучасны комплекс узнік на пустым месцы. Для таго каб аспрэчыць гэтае сцвярджэнне быў падрыхтаваны гэты артыкул.

 

У этнаграфічнай зале музея матэрыяльнай культуры “Дудуткі” у раздзеле прысвечанай памяці заснавальніка музея – Яўгена Будзінаса, мы можам знайсці парны партрэт Аляксандра Ельскага і самаго Яўгена Дамінікавіча. Што за сувязь паміж гэтымі людзьмі? Як дзейнасць Аляксандра Ельскага звязана з сучасным музеем?
Аляксандр Ельскі... Імя гэтага выдатнага дзеяча беларускай культуры, апантанага будзіцеля нацыі ў другой палове XIX – пачатку XX стагоддзя было вядома кожнаму адукаванаму беларусу. Гэта пісьменнік, публіцыст, літаратуразнаўца, гісторык, этнограф, фалькларыст, нястомны збіральнік айчынных помнікаў пісьменства і гісторыі ўсёй сваёй нястомнай дзейнасцю імкнуся да аднаго: раскрыць перад светам эстэтычнае хараство і веліч культуры беларускага народа, яго нацыянальную самабытнасць і слаўную мінуўшчыну.
Нарадзіўся Аляксандр Ельскі 4 (16) чэрвеня 1834 года ў маёнтку Дудзічы Ігуменскага павета (цяпер – Пухавіцкі раён), што на той час ўжо знаходзіўся ў спадчынным карыстанні яго бацькоў – Караля Ельскага і Людвікі Штайнберг. Першапачатковую адукацыю Аляксандр атрымаў дома ад бацькоў. Потым яны ўладкавалі яго ў нямецкую школу ў Лясдэнене ў Прусіі. Пасля яе вучыўся ў мінскай класічнай гімназіі, якую скончыў у 1852 годзе. У той жа год васемнаццацігадовы Аляксандр Ельскі, наважыўшыся паступіць на вайсковую службу, становіцца карнетам аднаго з палкоў расійскага войска і неўзабаве ў складзе свайго палка прымае ўдзел ў Крымскай вайне 1853-1856 гадоў . У 1855 годзе памірае яго бацька – Караль Ельскі, і ўся яго спадчына пераходзіць да Аляксандра і двух яго братоў. Родавы маёнтак Дудзічы дастаецца яго старэйшаму брату – Міхалу, а Аляксандр становіцца ўладальнікам другога маёнтка па суседству – Замосце. Ён адмаўляецца ад вайсковай службы, будуе новы дом, актыўна, са шчырасцю, займаецца гаспадарчымі справамі і добраўпарадкаваннем новага маёнтка. Ён выводзіць сваю гаспадарку на высокі ўзровень, выпісвае з Еўропы новую тэхніку, змагаецца з п’янствам.
Але больш за ўсё яго прываблівае гісторыя і культура роднай Беларусі. Ужо з першых гадоў гаспадарання ў Замосці Аляксандр загараецца ідэяй стварыць у сваім маёнтку музей старажытнасцяў, найперш беларускіх. Хацелася б зазначыць, што для 2-ой паловы XVIII – XIX стагоддзяў гэта была вельмі распаўсюджаная з’ява. Адукаваныя людзі, якія мелі хоць невялікую магчымасць, стараліся збіраць помнікі гісторыі культуры. На тое было шмат прычын, для кожнага свая: прэстыж, задавальненне сваіх эстэтычных патрэб ці, як тое было з Аляксандрам Ельскім, выключна альтруістычныя памкненні – захаванне і папулярызацыя спадчыны свайго народа.
Збіраючы матэрыял для музея, Аляксандр Ельскі вядзе шырокую перапіску з дзеячамі навукі і культуры Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы і замежных краін. Сярод адрасатаў Аляксандра Ельскага былі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Адам Кіркор, Вінцэсь Каратынскі, Ян Карловіч, Юзэф Крашэўскі і ўсе, хто так ці інакш былі звязаны з гісторыяй і культурай Беларусі.
Першая ўзгадка аб зборы Аляксандра Ельскага прыпадае на 1812 г., калі карціны і гістарычную зброю з цікавасцю аглядаў камандзір польскага корпуса князь Юзаф Панятоўскі – сябра палкоўніка кавалерыі Станіслава Ельскага, бацькі калекцыянера. Сам жа калекцыянер ў адным са сваіх пісьмаў паведаміў, што збірае помнікі беларускай мінуўшчыны “…у надзеi, што Беларусь яшчэ дачакаецца свайго Шаўчэнку” . Такім чынам мэтай збору можна лічыць у першую чаргу збор матэрыяльных помнікаў і захаванне непаўторнай беларускай культуры.
У зборы матэрыялаў для задуманага музея з ахвотай дапамагаюць Аляксандру Ельскаму яго жонка Алена і дачка Алеся. Дарэчы, Алеся яшчэ захаплялася збіраннем беларускага фальклору, запісвала тэксты і мелодыі народных песень, і яе такім чынам можна з поўным правам назваць беларускай фалькларысткай.
Аднак найбольш каштоўнымі часткамі збору былі калекцыя аўтографаў i дакументаў, якая налiчвала 20 тыс. адзінак, i багатая гiстарычная бiблiятэка. У аснову калекцыi Ельскага былi пакладзены сямейныя архiвы згасаўшых магнацкiх родаў, а таксама асабiстыя архiвы мясцовых культурных дзеячаў, з якiмi ён падтрымлiваў блiзкiя адносiны. У далейшым гэтая калекцыя была пашырана за кошт мэтанакiраванага збору гiстарычных дакументаў i сiстэматызавана па тэматычных раздзелах. Сярод iх асаблiвую цiкавасць выклiкалi дакументы адмiнiстрацыйнага характару, аддзелы, прысвечаныя падзеям 1794, 1812, 1831, 1864 гадоў, армii, фiласофii, прыродазнаўству, царкве. Мелася так званая “царская папка” з аўтографамi Пятра I, Паўла I, Ганны Iаанаўны, “французская папка” з аўтографамi Напалеона, Людовiка XVI, Жазэфiны, Сэн-Жуста, Рабесп’ера, Марата, аддзел А. Мiцкевiча, які складаўся з двух партфеляў з яго аўтографамі і матэрыяламі, звязанымі з яго імем, “радзiвiлаўская папка”, аўтографы М. Лютэра, Д. Вашынгтона i шмат iншага . Былі ў той бібліятэцы і кнігі, важныя для агульнаеўрапейскай гісторыі. Напрыклад, кінга Плутар¬ха з бібліятэкі Напалеона. Цікавая гісторыя гэтага асобніка. Ён быў згублены пад час уцёкаў Напалеона з Масквы. Убачыўшы гэтую кнігу, адзін з казакаў кальнуў яе пікай і падаў свайму афіцэру. Кніга Напалеона са слядамі казацкай пікі неверагодным чынам дасталася Аляксан¬дру Ельскаму, які знайшоў для яе свае месца ў сабранай ім бібліятэцы.
У Замосцi знаходзiлася невялiкая (каля 60 палотнаў), але ўмела падабраная калекцыя жiвапiсу. У ёй побач з творамi заходнееўрапейскiх майстроў (Андрэа дэль Сарта, Веранезе, Бачарэлi) мелiся працы шматлiкiх прадстаўнiкоў беларускага, лiтоўскага i польскага мастацтва. У багатым аддзеле гравюр, якi налiчваў больш за 2 тыс. твораў, можна было ўбачыць эстампы Вато, Бушэ, Юнга, лiтаграфii Фаянса, Арлоўскага i некаторых iншых мясцовых i заходнееўрапейскiх аўтараў.
У выніку шырокамаштабнай збіральніцкай дзейнасці Аляксандра Ельскага у Замосці назапасіліся каштоўныя зборы са¬мых розных матэрыялаў.
Але ў сваіх зборах Аляксандр Ельскі перавагу аддаваў беларускім матэрыялам. Важнае месца ў зборы займаў аддзел, дзе былi сабраны беларускiя песнi, прымаўкi, прыказкi, легенды i лiтаратурныя творы. Гэты аддзел добра дапаўняла створаная з дапамогаю дачкі калекцыянера Алесі этнаграфiчная калекцыя, якая складалася з прадметаў сялянскага побыту, прыладаў працы, музычных iнструментаў i падобнага.
У Замосці захоўваліся ў сістэматызаваным парадку рэдкія беларускія старадрукі, летапісы, хронікі, геаграфічныя карты, атласы, ўсе выданні Статута Вялікага Княства Літоўскага, прыжыццёвыя выданні і рукапісы Адама Міцкевіча, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Адама Кіркора, матэрыялы іншых пісьменнікаў і дзеячаў беларускай культуры.
Слава пра незвычайныя зборы культурных каштоўнасцяў у Замосці разышлася далёка за межы Беларусі. Для азнаямлення з імі сюды прыязджалі знакамітыя дзеячы навукі і культуры розных краін. Імкнучыся займець іх аўтографы, Аляксандр Ельскі завёў спецыяльную «Кнігу для запісаў асобаў, што аглядаюць зборы ў Замосці, пачатую ў 1882 годзе» . Неабходна адзначыць, што Аляксандр гэтым крокам iмкнуўся надаць свайму збору музейны характар. Не абмяжоўваючыся яго асабiстым выкарыстаннем у навуковых мэтах (з-пад пяра калекцыянера выйшла каля тысячы артыкулаў i нарысаў гiсторыка-краязнаўчага, а таксама этнаграфiчнага характару), Ельскi гасцiнна прымаў усiх зацiкаўленых. Менавіта для запiсу наведвальнiкаў і вялася спецыяльная “Кнiга для запісаў”, дзе значылiся iмёны З. Глогера, В. Спасовiча, М. Рале, Т. Корзана i iншых вучоных. Цяпер яе можна лічыць прататыпам кнігі скаргаў і прапаноў. Дзякуючы менавіта ёй мы зараз можам казаць, хто і калі наведваў маёнтак ў Замосці, і якія ў яго засталіся ўражанні.
Унікальны музей і багатая бібліятэка ў Замосці, на жаль, не захаваліся. Зберагліся толькі тыя рукапісы, якія сам Аляксандр Ельскі ў 1900 годзе падарыў бібліятэцы Ягелонскага універсітэта ў Кракаве, і экспанаты, ахвяраваныя ім кафедры археалогіі гэтага ж універсітэта. Нацыянальнаму музею ў Кракаве перадаў ён таксама і малюнкі. Усё гэта склала каля 20000 адзінак. У 1907 годзе А. Ельскі падарыў некаторыя рукапісы архіву Таварыства сяброў навукі ў Вільні. Памёр Аляксандр Ельскі 27 жніўня 1916 года ў маёнтку Замосце і быў пахаваны ў Дудзічах, на ўрочышчы Кобань, што з’яўляецца месцам сямейных пахаванняў Ельскіх. Частка пакінутых калекцый загiнула падчас рэвалюцыйных падзей 1917 г. Пасля другой сусветнай вайны згарэла цэнтральная частка сядзібы, дзе ў той час размяшчалася каля дзесятка сем’яў.
Такім чынам, можна ўпэўнена сцвярджаць, што традыцыі музейнай справы здаўна існавалі ў гэтай мясцовасці. Ад унікальнага збору Аляксандра Ельскага на тэрыторыі Беларусі амаль ніякіх матэрыялаў не захавалася. Але захавалася традыцыя – гэта не менш важна. Менавіта таму, што калісьці на тэрыторыі Ігуменскага павета жыў актыўны чалавек, патрыёт і збіральнік музейных скарбаў – Аляксандр Ельскі, цяпер тут знаходзіцца музей, дзе адраджаюцца і дэманструюцца беларускія рамёствы і промыслы. Менавіта тут, а не ў якім іншым месцы.

 

 

<<< назад

На главную страницу >>>

Электронный бюллетень Музея "Дудутки"

 

Дудзічы ў 1844 годзе

Маёнтак Дудзічы ў 19 ст. належаў роду Ельскіх. Найбольш поўна ён апісаны ў інвентары 1844 года, калі ўладаром яго быў Карл Станіславаў Ельскі, харунжы Ігуменскі. Гаспадарылі Ельскія паспяхова...

Чытаць >>>

 

 

Дудзічы ў час паўстання 1863 года

Паўстанне 1863 года таксама закранула Дудзічы. Аб гэтым мы даведаліся з архіўнай справы “Хадайніцтва сялян вёскі Дудзічы Ігуменскага павета аб прызнанні памешчыка Ельскага недатычным да паўстання 1863 г” ...

Чытаць >>>

 

 

Аляксандр Ельскі і музейныя традыцыі

Да 1992 года на месцы сучаснага музейнага комплексу “Дудуткі” было поле ды балота. І таму многія скептыкі гавораць аб тым, што тут няма музейных традыцый, а сучасны комплекс узнік на пустым месцы...

Чытаць >>>

 

 

Орнаты – сокровища ксендзов Беларуси.

Язык символов пронизывает все стороны жизни церкви. Его можно найти в христианских гимнах, литургических обрядах и изобразительном искусстве. Немало символов связанно и с литургической одеждой...

Читать >>>

 

 

Семантыка сімвалаў і колеру ў этнаграфічных тканінах.

Знакі арнаменту былі ў дапісьменным грамадстве найбольш стабільным сродкам камунікацыі, бо мелі матэрыяльнае ўвасабленне, у адрозненне ад рухаў, гукаў...

Чытаць >>>

 

 

Броневик с завода дробильно-размолочного оборудования...

Бронеавтомобиль весом 2,3 тонны развивал скорость до 90 км/ч и умел ездить по железнодорожным рельсам...

Читать >>>

 

 

От коляски-самокатки до СХТЗ

В 1791 году знаменитый механик-самоучка И.П.Кулибин изобрел трехколесную "коляску-самокатку" с двумя ведущими и одним направляющим колесами. В этой коляске изобретатель применил целый ряд механизмов и устройств, которые встречаются в современном тракторе.

Читать >>>

 

 

Мука и вода? Или нечто большее?

Первый хлеб представлял собой подобие запечёной кашицы, приготовленной из крупы и воды. Древние шумеры ели ячменные лепёшки, а в XII веке до н. э. египтяне могли купить в палатках на улицах деревень лепёшки, которые назывались та. Даже в древнем мире существовало очень много разнообразных видов хлеба.

Читать >>>

 

 

Rating All.BY     Rambler's Top100 Каталог TUT.BY

Главная страница Программы и туры Путешествие по музею Храм в дудутк