Свята Сонца

IV Міжнародны open-air folk фэст "Свята Сонца" пройдзе 22-23 чэрвеня 2019 года ў «ДУДУТКАХ»!!!! 

Пад час фэсту адбудзецца мноства мерапрыемстваў, аб'яднаных адной агульнай ідэяй - святкаваннем самай містычнай і загадкавай КУПАЛЬСКАЙ ночы! 

Галоўныя складнікі фэста ў 2019 гэта: 

ВЯЛІКІ КУПАЛЬСКІ OPEN-AIR КАНЦЭРТ! 
ФЕСТЫВАЛЬ FIRE-SHOW (фэст вогненных тэатраў)! 

Акрамя гэтага на фэсце на працягу двух дзен будуць працаваць разнастайныя лакацыі: 

Этна-пляцоўка, 
Горад майстроў; 
Рамесныя майстэрні; 
Старадаўні кірмаш; 
Абрадавая пляцоўка; 
Пляцоўка для спартыўных ды настольных гульняў; 
Купальскі фэст; 
Тэатральная сцэна; 
Інтэрактыўныя пляцоўкі (лучны, арбалетны цір, манетны двор Вялікага Князя, намет варажэі, скаладром і г.д.) 
Нацыянальныя фудкорты ды шмат чаго іншага. 

Для ўсіх удзельнікаў фэста будзе дзейнічаць наметавы лагер. 

А апоўначы адбудзецца іскравае факельнае шэсце да ракі Пціч, на беразе якой адбудзецца здабыча жывога агню і запальванне купальскага вогнішча. Там жа: скокі-карагоды, купальская варажба, пошукі Папараць Кветкі ды шмат чаго іншага! 

Удзельнікі канцэртаў у 2019: 

СТАРЫ ОЛЬСА
ТРОЛЛЬ ГНЁТ ЕЛЬ
JORYJ KLOC
IRDORATH 
PAWA 
NAVIBAND 
BY CRY
КАЦЯРЫНА ВАДАНОСАВА & Fantasy Orchestra
FABIANT
НЯМІГА
ПАТРЫЦЫЯ СВІЦІНА 
ТАРАС НА ПАРНАСЕ
ды іншыя!

хэш-тэг фестываля "Свята Сонца" - #sviata_sonca 
афіцыйны сайт: http://svyata-sontsa.by/ 
https://www.instagram.com/svyatasontsa/

афиша сс.jpg
Получить справку или заказать экскурсию можно по контактным телефонам с 10-00 до 17-00
+ 375(1713) 2-11-77
тел./факс
+ 375 29 602-52-50
+ 375(1713) 3-07-47
тел./факс
+ 375 29 603-52-50
Скачать реквизиты info@dudutki.by

Приглашаем к нам
со вторника по воскресенье
Понедельник выходной день
Вт-Ср: с 10:00 до 17:00 (вход до 16:00)
Чт-Вс: с 10:00 до 18:00 (вход до 17:00)
Вход в музей с собаками запрещен