Гуканне вясны

ГУКАННЕ ВЯСНЫ

 

Калі: 30 сакавіка з 12:00 па 17:00.

Дзе: музейны комплекс "Дудуткі" (в. Пціч)

 

Музейны комплекс Дудуткі запрашае на народнае гулянне сустрэчы прыгажуні-вясны - "Гуканне вясны". Гэта прыгожае і светлае народнае свята, прысвечанае вясне, напоўненае дабрынёй, весялосцю і цёплым добрым настроем. Адзінае свята-абрад, якое не мае пэўнага плана дзеянняў, так як самае галоўнае ў ім - весяліцца, спяваць і радавацца жыццю. Таму заўсёды "Гуканне вясны" суправаджаецца карагодамі, гукальнымі спевамі, цікавымі традыцыямі і вясёлымі гульнямі. Лічыцца, што менавіта ў гэты дзень адбываецца гуканне вясны на зямлю і яна прыходзіць, прыносячы з сабой радасць і шчасце. 

Сустракайце вясну разам з намі!

 

Праграма свята «Гуканне вясны»

Галоўная танцавальна-музычная пляцоўка свята - плошча перад сыраварняй

12.00 -12.05 Пачатак мерапрыемства;

12.05-12:25 Абрад гукання вясны ад «Жывіцы”;

12:25 -12:30 Знаёмства з традыцыямі ўпрыгожвання наваколля;

12:30-14:00 Упрыгожванне плошчы і дрэва шчасця  стужачкамі і птушкамі;

12:30-13:30 Майстар-клас роспісу па дрэву;

12:30-14:00 Гукальныя спевы ад Народнага Сямейнага ансамбля «Жывіца»;

13:30-14:30 Майстар-клас па вырабу птушачак з тканіны;

14:00 -14:30 Гульні ад вядучага, прызы актыўным удзельнікам;

14:30-15:30 Вясёлыя гульні і  народныя танцы разам з “Жывіцай”;

14:30-15:30 Майстар-клас па вырабу птушачак з саломы;

15:30-16:15 Гукальныя спевы ад Народнага Сямейнага ансамбля «Жывіца»;

16:15-16:30 Гульня “Сустрэча вясны”. Вясновыя пачастункі;

16:30 - Запальванне вогнішча паходнямі, вясновы карагод.

 

На працягу свята будуць дзейнічаць красачныя і жывыя фатазоны.

 

*У праграме могуць быць змены

 


Музейны комплекс працуе з 10.00 да 18.00.

 

Кошт квіткоў:

-   12 руб. – дарослыя,

-   6руб. – школьнікі,

-   дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна

 

 

За дадатковую плату:

  • традыцыйныя беларускія стравы ў кафе і кропках харчавання
  • лепшыя сувеніры ад народных майстроў

 

Увага!

-   Хто прыйдзе з знакамі вясны (кветкі, вяночкі ды іншае) - таму прыз. 


вясна

Получить справку или заказать экскурсию можно по контактным телефонам с 10-00 до 17-00
+ 375(1713) 2-11-77
тел./факс
+ 375 29 602-52-50
+ 375(1713) 3-07-47
тел./факс
+ 375 29 603-52-50
Скачать реквизиты info@dudutki.by

Приглашаем к нам
со вторника по воскресенье
Понедельник выходной день
Вт-Ср: с 10:00 до 17:00 (вход до 16:00)
Чт-Вс: с 10:00 до 18:00 (вход до 17:00)
Вход в музей с собаками запрещен